Усе навіны

Карла Анчалоці: «У мяне чацвёра ўнукаў, ва ўсіх ёсць футболкі Вінісіуса, і не хочуць іншых»

5 лютага 2023, 11:27

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці абараніў Вінісіуса Жуніёра пасля крытыкі ў яго бок.

«Для мяне Вінісіус – выдатны гулец. Усе мае ўнукі яго фанаты. Дзецям падабаюцца гульцы з такой высокай якасцю, якія выдатна валодаюць мячом. У мяне чацвёра ўнукаў, ва ўсіх іх ёсць футболкі Вінісіуса, і яны не хочуць іншых.

Вінісіус будзе рыхтавацца да гульні, як заўсёды, каб унесці свой уклад і паказаць сваю якасць на полі. Пасля гэтага паглядзім, што адбудзецца. Мне не трэба з ім размаўляць. Ён засяроджаны на тым, што павінны рабіць», – сказаў Анчалоці.