АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Зняволеным шклоўскай калоніі ПК-17 за грошы дазваляюць пасля адбою глядзець футбол
9 лютага 2023, 08:54
Як стала вядома «Нашай Ніве» зняволеныя шклоўскай калоніі ПК-17, якія ахвяруюць грошы ў грамадскі фонд калоніі, атрымліваюць дадатковыя прывілеі, у тым ліку магчымасць глядзець футбол пасля адбою.
Як піша выданне, па звестках трох не звязаных паміж сабою крыніц, тыя хто рэгулярна адлічвае ў фонд, атрымліваюць у калоніі больш прывілеяў.
Да гэтых прывілеяў таксама адносіцца магчымасць прагляду футболу пасля адбою. Адміністрацыя калоніі паатрадна складае спісы тых, каму гэта дазволена.