Усе навіны

Новы кіраўнік АБФФ ужо вызначаны, Кавальчук казаў пра запрашэнне ваеннага

10 лютага 2023, 10:54

Беларускаму спецыялісту Анатолю Юрэвічу даручана адказваць за стратэгію і праграму развіцця футбола ў Беларусі. Нагадаем, такое рашэнне стала вынікам паседжання калегіі Мінспорту Лукашэнкі, якое адбылося 8 лютага.

Як стала вядома «Трыбуне», кандыдат на пасаду кіраўніка АБФФ ужо вызначаны, аднак яго імя трымаецца ў строгім сакрэце. Міністр спорту Сяргей Кавальчук казаў аб запрашэнні вайсковага чалавека. Больш інфармацыі чакаецца 16 лютага на пасяджэнні выканаўчага камітэта федэрацыі.

Стаць старшынём АБФФ прапанавалі і Юрэвічу, але браць на сябе такую адказнасць ён не захацеў.

Юрый Вяргейчык такі паварот спраў у белфутболе ўспрыняў як уласную паразу. Хуткі сыход Базанава і Вяргейчка амаль усе чакаюць з вялікім нецярпеннем.