Усе навіны

«Хатайспор» адмовіўся дагульваць сезон чэмпіянату Турцыі з-за землятрусу. «Газіянтэп» таксама хоча зняцца

10 лютага 2023, 13:04

«Хатайспор» адмовіўся ад далейшага ўдзелу ў бягучым розыгрышы турэцкай Суперлігі, паведаміў прэзідэнт Федэрацыі футбола Турцыі Мехмет Бююкекшы.

«Мы сустракаліся з прэзідэнтам «Хатайспора» наконт Крысціяна Атсу. Ён сказаў, што з-пад завалаў быў выратаваны цемнаскуры чалавек, але ён не ведае, ці быў гэта Атсу ці не. Поўнай яснасці няма. Я спадзяюся, што ён знаходзіцца сярод выратаваных людзей.

«Хатайспор» сёння накіраваў нам ліст. У ім паведамляецца, што клуб не будзе гуляць свае матчы ў гэтым сезоне.

«Газіянтэп» таксама хоча зняцца з чэмпіянату. Калі гэта адбудзецца, мы плануем працягнуць гуляць з 17 камандамі», – сказаў Бююкекшы.

Раней футбалісты «Хатайспора» Бурак Аксюз, Бертуг Йылдырым і Керым Аліджы і члены трэнерскага штаба Экрэм Экшыаглу і Асман Атэш былі выратаваны. Паўабаронца Крысціян Атсу і спартыўны дырэктар Танер Савут застаюцца пад заваламі.

Нагадаем, што ўсе спартыўныя спаборніцтвы ў Турцыі прыпыненыя.

Пасля 21-га згулянага матча «Хатайспор» займае 20-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Турцыі. «Газіянтэп», які правёў 22 гульні, – знаходзіцца на 10-м месцы.