Усе навіны

Агульная колькасць падпісчыкаў у сацсетках беларускіх футбольных клубаў перавышае 1 000 000

16 лютага 2023, 08:31

Паводле прааналізаваных звестак, больш за 1 мільён чалавек сочаць у сацыяльных сетках за беларускімі клубамі. Аналіз быў праведзены па 156 беларускіх клубах вышэйшай, першай і другой ліг, а таксама тым, якія спынілі сваё існаванне.

Падзел падпісчыкаў па сацыяльных сетках выглядае наступным чынам:

– VK – 380 000

– Instagram – 250 000

– YouTube – 88 000

– Facebook – 87 000

– TikTok – 65 000

– Viber – 65 000

– Twitter – 53 000

– OK – 17 000

– Telegram – 13 000

Першае месца па агульнай колькасці падпісчыкаў займае БАТЭ – 205 488, у тройцы таксама брэсцкае (115575) і мінскае «Дынама» (100033). Акрамя клубаў вышэйшай лігі ў топ-10 па колькасці людзей, якія сочаць у сацыяльных сетках, патрапілі «Крумкачы» з Д3, у якіх 32 973 падпісчыкі ва ўсіх сац.сетках.