Усе навіны
Video

Зідан стаў амбасадарам каманды «Формулы 1»

17 лютага 2023, 17:59

Французскі трэнер Зінедзін Зідан быў прадстаўлены ў якасці пасла брэнда «Альпін», чыя каманда ўдзельнічае ў «Формуле 1».

Учора «Альпін» праводзілі прэзентацыю новай машыны на сезон 2023 года. Зідан наведаў мерапрыемства і выступіў на сцэне ў ролі ганаровага пасла брэнда.

«Я вельмі рады быць тут сёння і раздзяліць гэты вечар з вамі. Сёння я ўбачыў выдатныя рэчы, я шчаслівы стаць часткай каманды «Альпін», – сказаў Зідан.