Усе навіны

«Мілуокі» стаў першай камандай у гісторыі НБА, якая выйграла матч плэй-оф без двух найлепшых скорэраў рэгулярнага чэмпіянату

1 траўня, 10:27

«Мілуокі» абыграў «Індыяну» (115:92, 2-3) у пятым матчы і скараціў адставанне ў серыі. «Мілуокі» стаў першай камандай у гісторыі НБА, якая выйграла матч плэй-оф без двух самых дзейсных гульцоў у рэгулярным чэмпіянаце. Яніс Адэтакумба не згуляў ніводнага матчу ў серыі з-за траўмы галёнкі, Дэміян Лілард прапусціў 5-ы матч з-за праблем з ахілавым сухажыллем. Яніс у рэгулярным сезоне ў сярэднім набіраў 30,4 ачка, Дэміян - 24,3.