Усе навіны

Зінчанка ўпершыню забіў у АПЛ, яму для гэтага спатрэбілася 92 матчы і 74 удары

18 лютага 2023, 17:19

Дэбютны гол Аляксандра Зінчанка за «Арсенал» стаў для яго першым і ў АПЛ.

Першы гол 26-гадовага ўкраінца ў чэмпіянаце Англіі прыйшоўся на яго 92-ы матч у турніры. За гэты перыяд ён нанёс 74 удары па варотах суперніка.

Акрамя гэтага, ён стаў 13-м аўтарам гола «Арсенала» ў бягучым сезоне АПЛ, што з'яўляецца рэкордам сярод каманд (аўтагалы не ў лік).