Усе навіны

Уладальнік «Ліверпуля»: «Ці прадаём мы клуб? Не. Ці размаўляем мы з інвестарамі? Так»

20 лютага 2023, 23:48

Уладальнік «Ліверпуля» Джон Хенры абвяргае інфармацыю, што клуб выстаўлены на продаж.

«Было шмат размоў пра «Ліверпуль», але я прытрымліваюся фактаў: мы толькі фармалізавалі бягучы працэс.

Мы застанёмся ў Англіі назаўжды? Не. Ці прадаём мы «Ліверпуль»? Не. Ці размаўляем мы з інвестарамі пра «Ліверпуль»? Так. Там нешта здарыцца? Я думаю, што так, але гэта не будзе продаж. Ці прадавалі мы што-небудзь за апошнія 20+ гадоў? – сказаў Хенры.