Усе навіны

Меньян вярнуўся да трэніровак з «Міланам»

22 лютага 2023, 09:21

Брамнік «Мілана» Майк Меньян вярнуўся пасля траўмы і трэніруецца з камандай, паведамляе Джанлука Ды Марцыа.

Меньян траўмаваўся ў верасні, у матчы Лігі нацый паміж зборнымі Францыі і Аўстрыі, з-за чаго прапусціў ЧС-2022. Таксама французскага галкіпера ў заяўцы на Лігу чэмпіёнаў замяніў Чыпрыян Тэцерушану.

У 2023 годзе «Мілан» прапусціў 19 галоў ва ўсіх турнірах – горшая абарона ў топ-5 лігах.