Усе навіны

Аляксандр Івулін: «ЧестнОК будзе. Саша хутка выйдзе з новымі відэа, праектамі, перавярнуць старонку не атрымаецца»

26 лютага 2023, 10:11

Журналіст Tribuna.com і стваральнік канала «ЧестнОК» Аляксандр Івулін распавёў пра будучыню канала.

«Што будзе далей з каналам? Ён будзе, мы падумаем, як зрабіць так каб тут быў і Ярык (Пісарэнка – Tribuna.com), або Ярыку зробім свой канал, як там, з блэкджекам і чым яшчэ. Ярыку, можа, зробім свой канал, можа будзем выходзіць разам, але цалкам дакладна кантэнту будзе шмат. Але я хачу крыху адпачыць, прыйсці ў сябе, і пару тыдняў я дакладна не буду з'яўляцца ў эфіры, буду адпачываць, разбірацца з бытавымі рэчамі. Таму пасля гэтага стрыму будзе невялікая паўза менавіта з маім тварам. Мы будзем думаць, што рабіць далей, як развіваць канал. Зноў жа, хочацца рабіць нешта беларускае для беларусаў.

У футбол я ў любым выпадку буду гуляць, але я не ведаю ці будзем мы здымаць. Думаю мы вызначымся з тым, што будзе выходзіць на «ЧестнОК», хутка ўсё ўбачыце, але я думаю, што чэленджы, нейкія іншыя штучкі ў кантэксце, я думаю, не сыдуць з канала. Нейкі футбольчык, я думаю, будзе.

Саша абавязкова выйдзе, але хутка ён выйдзе з нейкімі новымі відэа, нейкімі новымі праектамі. Таму што скончыць гэта ўсё і перавярнуць старонку папросту не атрымаецца», – распавёў Івулін.