Усе навіны

Хаві – пра паразу ад «Альмерыі»: «Мы правялі найгоршы матч у сезоне і ўпусцілі залатую магчымасць»

27 лютага 2023, 08:42

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў паразу ад «Альмерыі» (0:1) у 23-м туры Ла Лігі.

«Я вельмі злы, таму што мы правялі найгоршы матч у сезоне, асабліва першы тайм. Нам не хапала рытму і інтэнсіўнасці… Мы не паказалі страсці, каб выйграць матч.

Цяжкая гульня, цяжкі дзень, але мы па-ранейшаму лідары з адрывам у 7 ачкоў. Мы пацярпелі няўдачу, прашу прабачэння ў заўзятараў.

Мы заўважылі невялікую стомленасць у гульцоў, таму правялі ратацыю. Мы згулялі шмат матчаў, але сёння ўпусцілі залатую магчымасць. Трэба было павялічваць адрыў да 10 балаў. Гэта не ўдалося. Дрэнны дзень», – сказаў Хаві.

У наступны чацвер, 2 сакавіка «Барселона» на выездзе згуляе супраць «Рэала» ў паўфінале Кубка Іспаніі.