Усе навіны

Эрлінг Холанд: «Французам так пашанцавала, што Мбапэ гуляе за Францыю, неверагодны футбаліст»

27 лютага 2023, 22:52

Нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд падзяліўся думкамі пра Кіліяна Мбапэ.

«Ёсць так шмат добрых гульцоў, Кіліян – адзін з іх. Ён такі моцны футбаліст. Французам так пашанцавала, што ён гуляе за Францыю. Канешне, я б хацеў, каб ён гуляў за Нарвегію, але, на жаль, гэта не так. Неверагодны гулец.

Такі хуткі, такі моцны, выступае на такім узроўні ўжо столькі гадоў. Ён усяго на два гады старэйшы за мяне? Вар'яцтва. Часам даводзіцца сабе нагадваць, што Кіліян можа яшчэ 10 гадоў іграць на самым высокім узроўні. Фенаменальна проста», – сказаў Холанд.