Усе навіны

Варатар Сцяпанаў і абаронца Навумаў патрапілі ў заяўку «Кызыл-Жара» на сезон у Д1 Казахстана

3 сакавіка 2023, 09:09

Прэс-служба «Кызыл-Жара» апублікавала заяўку на сезон-2023 у чэмпіянаце Казахстана.

У заяўцы значацца варатар Раман Сцяпанаў і абаронца Мікіта Навумаў.

У мінулым сезоне Навумаў адыграў за мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Беларусі 15 матчаў, у якіх ён вызначыўся адным дзейсным пасам.

Сцяпанаў у мінулым сезоне выступаў за «Шахцёр». Ён прыняў удзел у трох матчах асноўнага складу ва ўсіх турнірах.

Адзначым, што раней кантракт з «Кызыл-Жарам» падпісаў абаронца Яўген Бярозкін, які таксама патрапіў у заяўку клуба на сезон.

Сезон-2022 «Кызыл-Жар» завяршыў на дзясятым месцы ў чэмпіянаце Казахстана.