Усе навіны

«Ліверпуль» мае пэўную цікавасць да Маўнта, які цалкам спыніў перамовы з «Чэлсі»

5 сакавіка 2023, 12:54

Верагоднасць таго, што паўабаронца «Чэлсі» Мэйсан Маунт пакіне клуб летам, узрасла, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Футбаліст поўнасцю спыніў перамовы з лонданцамі па новым кантракце. Бакі ніяк не могуць дамовіцца. Уладальнік клуба Тод Боэлі асабіста вёў перамовы з Маўнтам, але са студзеня ўсё зайшло ў бязвыхаднае становішча.

Магчыма, бакі адновяць спробы летам, але зараз пэўную цікавасць да Мэйсана мае «Ліверпуль». Дзеючае пагадненне з «Чэлсі» – да лета 2024 года.

Маунт знаходзіцца ў сістэме «Чэлсі» з 2005 года. У гэтым сезоне забіў 3 мячы і аддаў 6 галявых у 32 матчах. Статыстыка 24-гадовага ангельца тут.