Усе навіны

Трэнер АБФФ WU-19 Шындзікаў: «Гляджу ў будучыню з аптымізмам. Веру, што дзеці будуць мець добрае развіццё тут»

7 сакавіка 2023, 16:12

Галоўны трэнер АБФФ WU-19 Уладзімір Шындзікаў расказаў пра новы адбор у каманду.

У мінулым сезоне каманда заняла шостае месца ў жаночым чэмпіянаце Беларусі. Усяго ў турніры бралі ўдзел 10 каманд.

– Сабралі новую каманду, новых дзяўчынак з перыферыі ў асноўным. Сёння мы толькі вучымся, мусіць. Гляджу ў будучыню з аптымізмам. Веру, што ўсё атрымаецца і дзеці будуць мець добрае развіццё тут, – сказаў Шындзікаў.