Усе навіны

Ганчарэнка пра 207 гледачоў на матчы «Урала»: «Няма людзей на стадыёнах, пуста. Так не можа працягвацца. Урад і РФС павінны зрабіць нейкія крокі»

12 сакавіка 2023, 15:03

Беларускі трэнер «Урала» Віктар Ганчарэнка выказаўся пра наведвальнасць матчаў РПЛ.

«Мы ўсе разумеем, што нейкія крокі павінныя быць зробленыя, таму што не можа так далей працягвацца. Няма людзей на стадыёнах, пуста. Чамусьці футбольныя балельшчыкі аказаліся ў сітуацыі, калі не могуць наведваць матчы. Думаю, Урад і РФС павінны зрабіць нейкія захады, каб гэтую сітуацыю змяніць. Няправільна, калі мы гуляем і 200 чалавек на трыбунах знаходзіцца. Тут трэба зразумець, што яшчэ і дастаткова холадна, таму давайце ўсё ж такі дачакаемся красавіка.

На прыкладзе той жа Італіі: спачатку Fan ID увялі, потым пачалі спрашчаць, каб заўзятары пачалі хадзіць. Нам таксама трэба спрашчаць гэтую сітуацыю, каб людзі траплялі на стадыён», – сказаў Ганчарэнка.