Усе навіны

Трэнер зборнай Марока Рэграгі: «Браім Дыяс папрасіў час на разважанні, каб выбраць паміж намі і Іспаніяй»

14 сакавіка 2023, 11:58

Галоўны трэнер зборнай Марока Валід Рэграгі расказаў пра планы прыцягнуць Браіма Дыяса да выступленняў за нацыянальную каманду.

«Ездзіў у Мілан для сустрэчы з Браімам. У яго падвойнае грамадзянства. У нас была адкрытая размова, Дыяс быў адкрытым. Перамоваў наконт выступаў за Марока няма, але ён папрасіў час на разважанні, каб выбраць паміж намі і Іспаніяй.

Ён любіць Марока, але гэта будзе яго рашэнне», – сказаў Рэграгі.

У лістападзе была інфармацыя, што Браім Дыяс адмовіўся паехаць з Марока на ЧС-2022, таму што хоча гуляць за зборную Іспаніі. Але ў студзені ўжо паведамлялі, што Браім Дыяс можа змяніць футбольнае грамадзянства і пачаць гуляць за зборную Марока.

У актыве Дыяса ўжо 1 матч і 1 гол за іспанскую зборную, аднак гэта была таварыская гульня, таму юрыдычна ён яшчэ можа стаць гульцом зборнай Марока. На ўзроўні юнацкіх і маладзёжных зборных Дыяс таксама гуляў за Іспанію.

У гэтым сезоне гулец «Рэала», які выступае ў арэндзе за «Мілан», забіў 5 мячоў і здзейсніў 2 асісты ў 30 матчах. Статыстыка 23-гадовага атакуючага паўабаронцы тут.