Усе навіны

ФІФА адмовіцца ад фармату ЧС-2026 з трыма камандамі ў групе. За 39 дзён адбудуцца 104 матчы (The Athletic)

14 сакавіка 2023, 15:55

ФІФА зменіць фармат ЧС-2026, паведамляе The Athletic.

На гэтым турніры ўпершыню згуляюць 48 каманд. Да гэтага ў фінальнай частцы чэмпіянатаў свету выступалі 32 зборныя (пачынаючы з ЧС-1998). Спачатку планавалася, што каманды будуць падзелены на 16 груп па 3 зборныя ў кожнай.

Аднак пасля ЧС-2022 было вырашана, што гэты фармат не з'яўляецца аптымальным з-за магчымай страты інтрыгі ў апошнім туры, а таксама магчымасць для каманд завяршыць матч тым вынікам, які выгадны абодвум сапернікам.

Таму ў ФІФА вырашылі змяніць фармат – 12 груп па 4 каманды. У плэй-оф выйдуць першыя 2 каманды кожнай групы і 8 найлепшых каманд сярод тых, хто заняў трэцяе месца. За 39 дзён турніру адбудзецца 104 матчы. Гэта будзе самы працяглы ЧС у гісторыі.

Чэмпіянат свету-2026 адбудзецца ў ЗША, Мексіцы і Канадзе.