Усе навіны

Марока заменіць Украіну ў сумеснай заяўцы з Іспаніяй і Партугаліяй на правядзенне ЧС-2030

14 сакавіка 2023, 22:58
2

Журналіст Sky Sports Роб Харыс паведаміў, што Украіна страціла месца ў сумеснай заяўцы з Іспаніяй і Партугаліяй на правядзенне чэмпіянату свету-2030.

Яе месца зойме Марока.

Такая пастанова прынятая, нягледзячы на тое, што ФІФА ў сваіх інспекцыйных справаздачах адзначыла супярэчлівасць законаў Марока супраць ЛГБТ.

На новую інфраструктуру, якая будзе адказваць патрабаванням правядзення турніру, Марока спатрэбіцца 16 мільярдаў долараў, але патрэбы ў будаўніцтве паменшацца, паколькі заяўка агульная.

Кароль Марока Магамед VI ужо абвясціў аб далучэнні да заяўкі.

Гэтую інфармацыю таксама пацвярджае выданне B24.

Іспаніі, Партугаліі і Марока складуць канкурэнцыю Сумесныя заяўкі Саудаўскай Аравіі, Егіпта і Грэцыі, а таксама Уругвая, Аргенціны, Чылі і Парагвая.Марока заменіць Украіну ў сумеснай заяўцы з Іспаніяй і Партугаліяй на правядзенне ЧС-2030