Усе навіны

Ігнатовіч атрымаў траўму і не дапаможа зборнай Беларусі («Беларускі футбол»)

20 сакавіка 2023, 19:17
1

Як паведамляе «Беларускі футбол», варатар зборнай Беларусі і «Шахцёра» Сяргей Ігнатовіч атрымаў траўму і не зможа дапамагчы нацыянальнай камандзе ў матчах адбору да чэмпіянату Еўропы-2024 супраць Швейцарыі і Румыніі.

Нагадаем, што раней з'явілася інфармацыя пра выклік у стан зборнай варатара мінскага «Дынама» Арцёма Макаўчыка.

Адзначым, што іншы варатар «Шахцёра» Сяргей Чэрнік перанясе аперацыю пасля пашкоджання звязкаў ключыцы.