Усе навіны

Д’Амброзія дыскваліфікавалі на два матчы з-за неспартыўных паводзін у гульні з «Ювентусам»

21 сакавіка 2023, 19:17

Федэрацыя футбола Італіі вынесла рашэнне па штрафах чатыром футбалістам пасля матчаў «Інтэр» – «Ювентус» (0:1) і «Лацыё» – «Рома» (1:0).

Абаронца «Інтэра» Даніла Д'Амброзія атрымаў два матчы дыскваліфікацыі і штраф 5 000 еўра. Афіцыйная фармулёўка: «за тое, што ён падышоў да гульца суперніка, адрэагаваў на яго правакацыі, сціснуў яго патыліцу і працягваў паводзіць сябе агрэсіўна пасля спробы суддзі разняць іх».

Паўабаронца «Ювентуса» Леандра Парэдэс, які таксама ўдзельнічаў у сутычцы, атрымаў 1 матч дыскваліфікацыі і 10 000 еўра штрафу.

Апорнік «Ромы» Браян Крыстантэ дыскваліфікаваны на адну гульню і 10 000 еўра штрафу з-за неналежных паводзінаў у матчы з «Лацыа». Абаронца «ваўкоў» Рожэр Ібанес таксама атрымаў адзін матч дыскваліфікацыі.

У складзе «Лацыё» пакаралі абаронцу Адама Марушыча – адзін матч дыскваліфікацыі і 15 тысяч еўра штрафу.