Усе навіны

Кіраўнік Libereco у Швейцарыі Бюнгер пра сітуацыю ў белфутболе: «Мы спрабуем дагрукацца да ФІФА»

25 сакавіка 2023, 15:12

Журналіст і кіраўнік Libereco у Швейцарыі Ларс Бюнгер выказаўся Tribuna.com пра матч паміж зборнай Швейцарыі і зборнай Беларусі, які пройдзе 25 сакавіка.

– Вы згадалі некаторых футбольных экспертаў, з якімі вы гаварылі пра матч. Як яны паставіліся да падзеі такога кшталту?

– Я размаўляў з адным экспертам некалькі тыдняў таму. Я таксама размаўляў з некаторымі спартыўнымі журналістамі.

Мой калега на мінулым тыдні сустрэўся з генеральным дырэктарам самага левага футбольнага клуба ў Швейцарыі. І ён таксама паабяцаў, што можа даць нам некалькі парад, як нарэшце дагрукацца ў гэтыя зачыненыя дзверы. І самае пацешнае, што вось ужо некалькі месяцаў у нас у Libereco новы супрацоўнік, я не магу расказаць вам больш пра яе.

Але гэты чалавек працуе ў ФІФА. І яна падышла да мяне пасля нашай апошняй сустрэчы і сказала, што нам трэба пагаварыць сам-насам. Яна сказала, вы ведаеце, я працую ў ФІФА, і ў мяне ёсць сякія-такія ідэі. Так што мне вельмі цікава абгаварыць гэта з ёй. Яна ведае ўсё знутры і, магчыма, магла б нам вельмі дапамагчы праінфармаваць ФІФА, – сказаў Бюнгер.

Нагадаем, матч Беларусь – Швейцарыя пройдзе без гледачоў у сербскім Нові-Садзе ў суботу 25 сакавіка ў 20:00 па беларускім часе.

Libereco – незалежная нямецка-швейцарская няўрадавая арганізацыя, якая абараняе правы чалавека, у тым ліку ў Беларусі.