Усе навіны

«Лестэр» звольніў Роджэрса

2 красавіка 2023, 19:00

«Лестэр» абвясціў пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам каманды Брэнданам Роджэрсам па ўзаемнай згодзе.

Яго асістэнт Крыс Дэвіс і фітнес-трэнер Глен Дрыскал таксама пакінулі каманду.

Рыхтаваць каманду да наступнага матча будуць Адам Сэдлер і Майк Стоўэл.

50-гадовы паўночнаірландзец узначаліў «Лестэр» у лютым 2019 года, кантракт з ім быў разлічаны да лета 2025-га.

Пад кіраўніцтвам Роджэрса «Лестэр» выйграў Кубак і Суперкубак Англіі, гуляў у паўфінале Лігі канферэнцый і здабыў два з трох найвышэйшых вынікаў клуба ў АПЛ.

На чале з Роджэрсам «Лестэр» правёў 204 матчы: 96 перамог, 37 нічыіх і 71 паражэнне з агульным лікам 362:271.

Пасля 28 згуляных матчаў «Лестэр» ідзе ў зоне вылету АПЛ – 18-е месца. У апошніх 6 матчах турніру каманда набрала 1 ачко.