Усе навіны

«Штутгарт» звольніў Лабадзію і прызначыў чацвёртага трэнера за сезон

3 красавіка 2023, 22:28

«Штутгарт» паведаміў пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Бруна Лабадзіяй.

На яго месца прызначылі Себасцьяна Хенеса, які раней узначальваў «Хофенхайм», а таксама моладзевыя каманды «Баварыі» і «Лейпцыга». Клуб падпісаў кантракт з новым настаўнікам да канца сезона 2024/25.

Гэта ўжо чацвёрты трэнер «Штутгарта» ў гэтым сезоне. «Швабы» пачыналі кампанію на чале з Пелегрына Матараца, якога звольнілі ў кастрычніку. На працягу наступных двух месяцаў абавязкі галоўнага трэнера выконваў Міхаэль Вімер, пасля якога прыйшоў вышэйзгаданы Лабадзія.

Па выніках 26 тураў Бундэслігі «Штутгарт» займае апошняе месца ў Бундэслізе. Да зоны бяспекі – 5 ачкоў.