Усе навіны

В. а. галоўнага трэнера «Чэлсі» Сальтар: «Ёсць адчуванне, што я змагу дапамагчы, асабліва маладым гульцам»

3 красавіка 2023, 23:16

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Чэлсі» Бруна Сальтар правёў прэс-канферэнцыю напярэдадні матча з «Ліверпулем».

– Наколькі сур'ёзныя задачы стаяць перад вамі? Ці адбудуцца ў камандзе вялікія змены?

– Я толькі пачаў працаваць трэнерам, але футболам займаюся 24 гады. У мяне ёсць адчуванне, што я магу дапамагчы, асабліва маладым гульцам.

– Супрацьстаянне з Юргенам Клопам?

– У велізарным захапленні ад Юргена. «Ліверпуль» перажывае складаны сезон, але ў іх ёсць топавыя гульцы. Мы павінны быць гатовы, – сказаў Сальтар.

Матч адбудзецца заўтра, 4 красавіка, пачатак – у 22:00.