Усе навіны

Анчалоці апярэдзіў Дэль Боске па колькасці перамог на чале «Рэала» ў Лізе чэмпіёнаў

13 красавіка 2023, 13:03

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці выйшаў на 1-е месца па колькасці перамог (35) на чале «сметанковых» у Лізе чэмпіёнаў.

Адбылося гэта пасля перамогі мадрыдскага клуба над «Чэлсі» (2:0) у першым матчы 1/4 фіналу. Усяго пад кіраўніцтвам 63-гадовага італьянца клуб згуляў 47 матчаў у турніры.

Да гэтага найбольшая колькасць перамог была ў Вісэнтэ Дэль Боске – 34 у 60 матчах.

Абодва трэнера выйгралі з камандай па 2 тытулы: Дэль Боске ў 2000 і 2002 гадах, а Анчалоці – у 2014 і 2022.