Усе навіны

«Тотэнхэм» далучыўся да барацьбы за Гансалвеша са «Спортынгу»

13 красавіка 2023, 16:54

Паўабаронца «Спортынгу» Педру Гансалвеш трапіў у сферу інтарэсаў «Тотэнхэма», паведамляе Record Portugal.

Сёння скаўты лонданскага клуба будуць назіраць за гульнёй футбаліста ў чвэрцьфінальным матчы Лігі Еўропы супраць «Ювентуса». Старт сустрэчы – у 22:00.

Нагадаем, у папярэднім раундзе «Спортынг» па пенальці прайшоў «Арсенал». У другім матчы на «Эмірэйтс» за лісабонцаў ударам з цэнтра поля вызначыўся Гансалвеш.

Таксама, у рамках вочнай сустрэчы «Тотэнхэма» і «Спортынга» ў 2-м туры групавога этапу ЛЧ, Гансалвеш дапамог сваёй камандзе атрымаць перамогу з лікам 2:0, аддаўшы асіст на Паўлінью.

У гэтым сезоне Педру адгуляў 42 матчы за «Спортынг» ва ўсіх турнірах. На яго рахунку 18 галоў і 11 рэзультатыўных перадач. Поўная статыстыка 24-гадовага партугальскага паўабаронцы – тут.