Усе навіны

Шкурдзюк пасля аднаўлення ад траўмы: «Нікому не пажадаю таго, што здарылася са мной. Цяпер здаецца, што прайшло мала часу. Але часам задумваешся: ё-маё, гэта ж два сезоны»

13 красавіка 2023, 20:59
1

Абаронца «Гомеля» Арцём Шкурдзюк падзяліўся меркаваннем пра вяртанне на поле. У трэцім туры футбаліст правёў першы матч за два гады. Выхаванец БАТЭ аднавіўся пасля разрыву крыжападобных звязкаў, а таксама перанёс дзве аперацыі.

– Нікому не пажадаю таго, што здарылася са мной. Цяпер здаецца, што прайшло мала часу. Але часам задумваешся: ё-маё, гэта ж два сезоны...

У 2021-м выбыў перад трэцім турам. А зараз у трэцім дэбютаваў за «Гомель». Значыць, так мусіла адбыцца.

Перажываў, калі зразумеў, што выйду ў старце. Але радасць, што нарэшце з'яўлюся на полі, перавешвала, – сказаў Шкурдзюк.