Усе навіны
Відэа

Падстрэлаў адзначыўся галявой перадачай у матчы супраць «Окжэтпесу» Джыгера ў Д1 Казахстана. «Каспій» беларуса набраў першыя ачкі

15 красавіка 2023, 14:34

У рамках 6-га тура чэмпіянату Казахстана, «Каспій», за які гуляюць беларускія футбалісты Дзмітры Падстрэлаў, Максім Плотнікаў і Аляксей Залескі, набраў першыя ачкі ў чэмпіянаце, абгуляўшы «Акжэтпес» (2:1), за які выступае Аляксандр Джыгера.

Брамнік Максім Плотнікаў выйшаў у стартавым складзе і адыграў увесь матч.

Дзмітры Падстрэлаў вызначыўся галявой перадачай на першы гол «Каспія». На 16-й хвіліне беларус асіставаў грузінскаму форварду Георгію Панцулае.

Гэты бал стаў першым для беларуса ў Казахстане.

Залескі адыграў увесь матч, але дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся. Джыгера пачаў матч на лаўцы запасных і выйшаў на поле пасля перапынку.