Усе навіны

Камароўскі пасля перамогі над «Белшынай»: «Супернік быў вельмі матываваны. У нейкіх момантах мы перацярпелі. Лічу, заслужана перамаглі»

16 красавіка 2023, 19:43

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі падзяліўся меркаваннем пра перамогу над «Белшынай» (2:0) у матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі.

– Гэтая гульня адрознівалася ад папярэдніх: і па зместу, і па супраціву. Сапернік быў вельмі матываваны. У нейкіх момантах мы перацярпелі. І ўсё ж, лічу, заслужана перамаглі, – сказаў Камароўскі.