Усе навіны

Ілкай Гюндаган: «У ЛЧ бываюць неверагодныя вынікі, таму мы вельмі сур'ёзна падыдзем да матчу з «Баварыяй»

18 красавіка 2023, 21:57

Паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Ілкай Гюндаган пракаментаваў заўтрашні матч у адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі» (першая гульня – 3:0).

«Гаворка ідзе пра пошук балансу. Наша каманда створана для таго, каб спрабаваць выйграваць у кожным матчы, але нам трэба гуляць спела.

Гэты турнір мае нешта асаблівае, часам у ім бываюць неверагодныя вынікі. Таму мы вельмі сур'ёзна падыдзем да матчу супраць адной з найлепшых камандаў Еўропы.

Мы павінны мець асабістасць, гуляючы на такім цудоўным стадыёне. Фанаты «Баварыі» будуць за супернікам з самага пачатку. Мы павінны гуляць у нашым стылі, атрымаць імпульс і імкнуцца быць эфектыўнымі», – сказаў Гюндаган.