Усе навіны

Якуб Янкта, які два месяцы таму здзейсніў камінг-аўт, вырашыў узяць перапынак ад футбола

20 красавіка 2023, 20:20

Паўабаронца «Хэтафэ» Якуб Янкта, які на правах арэнды выступаў за пражскую «Спарту» вырашыў прыпыніць кар'еру, каб засяродзіцца на сваім здароўі.

Нядаўна «Спарта» абʼявіла аб скасаванні кантракту з Янкта пасля таго, як яго арыштавала мясцовая паліцыя за кіраванне без правоў. Падазраецца, што падчас інцыдэнту ён знаходзіўся ў стане наркатычнага апʼянення.

«За апошнія гады, а асабліва апошні, вакол мяне засяродзілася столькі ўсяго, што варта прытармазіць і падумаць аб сваім здароўі. З 18 гадоў маё жыццё круціцца вакол футбола. Ён шмат чаго мне даў, сёе-тое забраў і заўсёды даваў мне ўрокі.

Для мяне гэты год быў не лепшым са спартовага пункта гледжання, але я заўсёды ставіў вынікі клуба на першае месца. Мне вельмі шкада, што маё здароўе і псіхічны стан не дазваляюць мне прадоўжыць барацьбу за чэмпіянат і кубак Чэхіі.

Я не магу падабраць слоў, каб падзякаваць «Спарту». Дзякуй усім гульцам, трэнерам і заўзятарам! Таксама я шаную падтрымку ўсіх людзей, якія мяне атачаюць, уключаючы СМІ, дзе мы заўсёды праяўляем узаемную павагу», – цытуе гульца Relevo.

Нагадаем, у лютым гэтага года Якуб Янкта публічна абʼявіў заявіў, што ён гей.