Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па веславанні Шантаровіч: «Нашы футбалісты бегаюць як «палонныя». Калі б я быў кансультантам у АБФФ, яны б у мяне не закісляліся пры двух-трох паскарэннях»

24 красавіка 2023, 11:59
1

Старшы трэнер зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч выказаўся наконт нацыянальнай каманды Беларусі па футболе.

– Пытаннямі навукі я займаюся вельмі даўно, яшчэ з 80-х гадоў мінулага стагоддзя. З таго часу практычна нічога не змянілася. Як было для весляра ключавым хуткасна-сілавое развіццё, так яно і застаецца. Проста сёння крыху іншыя формулы развіцця ўступілі ў сілу. Але для гэтага патрэбны разумелыя спецыялісты. Вазьміце, напрыклад, наш футбол. Ну, яны ж «палонныя» ўсе бегаюць. І ніхто не разумее, што з імі рабіць, дзе ім дабаўляць. У мяне ж усё дакладна: калі я прыйшоў першым, я магу растлумачыць, чаму я выйграў і роўна гэтак жа, магу растлумачыць сваю паразу. Усё дзякуючы навуцы. У канцы 80 – пачатку 90-х, калі ўсё развальвалася, я ж не лодкі забіраў. Я чамаданамі вывозіў усю навуку. Я яе ўкраў, калі хочаце, а пасля – перапрацаваў. Можа, за гэты час загубіў не аднаго алімпійскага чэмпіёна, не ведаю. Але гэта была стратэгія, якая дала сыстэму. Якая, у сваю чаргу, прыносіць вынікі. І каб яе загубіць, патрэбныя гады»

– Калі вас узяць кансультантам у АБФФ, можна быць упэўненым, што зборная па футболе зайграе?

– Нічога не магу табе сказаць. Але адно ведаю дакладна, парог анаэробнага абмену ў іх быў бы вельмі высокі. Яны б у мяне не закісляліся пры двух-трох паскарэннях. Ну ды добра, – сказаў Шантаровіч.