Усе навіны

Нападаючы «Іслачы» Аду: «Камароўскі дапамог мне адаптавацца. Ведаю, што ён легенда клуба і забіў шмат мячоў»

24 красавіка 2023, 23:08

19-гадовы нападаючы «Іслачы» Прынс Аду падзяліўся меркаваннем пра выступ у Беларусі. У пяці матчах за каманду прадстаўнік Ганы вызначыўся чатырма галамі.

– У чэмпіянаце Беларусі шмат арганізаваных каманд. Яны ведаюць, як атакаваць і як бараніцца. Калі ты не гуляеш на сваім максімуме, то ачкоў табе не відаць.

Калі я толькі прыехаў у «Іслач», мне было вельмі цяжка адаптавацца. Камароўскі дапамог мне. Я ведаю, што ён легенда гэтага клуба і забіў шмат мячоў.

Ён надае шмат часу, каб дапамагчы мне прагрэсаваць. Нават, калі я раблю памылкі, я вучуся. Удзячны яму за такое стаўленне.

Так, я прыехаў сюды, каб пабудаваць кар'еру прафесійнага футбаліста. Да пераезду ў Беларусь быў у курсе, што некалькі афрыканскіх ігракоў тут атрымалі трамплін для сваёй кар'еры. Шмат у каго засталіся выдатныя ўспаміны, – сказаў Аду ў эфіры праграмы «Ясна пра футбол».