Усе навіны

Лічка пра тое, як стаў трэнерам брэсцкага «Дынама»: «Зайцаў сказаў: «Шпілеўскі не будзе трэнерам. Будзеш ты». Я кажу: «Акей». І пайшлі працаваць»

25 красавіка 2023, 19:00
3

Марцэл Лічка распавёў, як у 2018 годзе стаў галоўным трэнерам «Дынама» Брэст.

– Вы працавалі ў брэсцкім «Дынама» і адзіны раз у гісторыі гэтай каманды зрабілі яе чэмпіёнам Беларусі. Вам гэта моцна дапамагло зацвердзіцца як галоўнаму трэнеру і паверыць у сябе?

– Я думаў, што я дастаткова ўпэўнены ў сабе. Я ўмею прымаць памылкі. Спрабую аналізаваць сам сябе пасля кожнай дрэннай гульні. Спачатку я аналізую сябе як трэнера, што я магу зрабіць лепей. Чаму я, напрыклад, гэта не рабіў з хлопцамі, калі было трэба.

І тое, што я раблю, я ўпэўнены, што гэта можа атрымацца. Так што я веру ў сябе і веру ў тое, што я раблю.

[Перыяд] у брэсцкім «Дынама» быў вар'яцкім. Я прыходзіў як другі трэнер. Выйгралі Суперкубак з Радаславам Латалем. Потым яны [кіраўніцтва] яго прыбралі, і я рыхтаваў каманду тыдзень. Потым спартовы дырэктар Сяргей Кавальчук быў галоўным трэнерам. Сяргей пытаўся ў мяне: «Марцел, што можна зрабіць тут і тут?» Я казаў сваё меркаванне. У нас была згода. Мы выйгралі Кубак Беларусі.

І потым ужо пачалася тая гісторыя. Быў Аляксей Шпілеўскі, які прыходзіў, але там не атрымалася. Праз 6 тыдняў яго прэзідэнт клуба [Аляксандр] Зайцаў прыбраў. Я не ведаю, што там здарылася. Але [Зайцаў] прыйшоў да мяне і сказаў: «Марцел, ты будзеш трэнерам першай каманды». І ўсё. Я кажу: «Чаму? Што здарылася?» [Зайцаў адказаў]: «Алекс не будзе трэнерам. Будзеш ты». Я кажу: «Акей». І пайшлі працаваць.

Да канца сезона [ЧБ-2018] не дрэнна атрымалася, таму што ён мяне пакінуў як галоўнага трэнера на наступны год.

Той год [сезон-2019] быў выдатны. Мы з 30 гульняў прайгралі адну. І, калі добра памятаю, там [было] 24 перамогі (У ЧБ-2019 брэсцкае «Дынама» атрымала 23 перамогі, 6 разоў згуляла ўнічыю і адзін раз саступіла – Tribuna.com). 24 ці 25 перамог. Не памятаю зараз, – сказаў Лічка.