Усе навіны

Грынвуду здаецца, што ён ужо ніколі не згуляе за «МЮ»

29 красавіка 2023, 17:07

Нападнік «Манчэстэр Юнайтэд» Мэйсан Грынвуд сказаў сваім сябрам, што ён, хутчэй за ўсё, ужо больш ніколі не згуляе за клуб, паведамляе MailOnline.

У лютым з 21-гадовага англічаніна былі знятыя абвінавачванні ў згвалтаванні, але нягледзячы на гэта манкуніянцы працягваюць праводзіць унутранае расследаванне з гэтай нагоды, затрымліваючы вяртанне форварда на поле.

Футбалісту здаецца, што яго кар'ера ў Манчэстэры ўжо завершана. Ён поўны рашучасці зноў гуляць у футбол, але не думае, што яшчэ калі-небудзь надзене футболку «МЮ».

Раней паведамлялася, што на думку некаторых работнікаў клуба Грынвуду варта даць другі шанец, але камерцыйныя кіраўнікі больш асцярожныя ў гэтым пытанні, таму што вяртанне гульца можа нашкодзіць рэпутацыі клуба.

Футбаліст паспеў забіць 35 галоў і аддаць 12 выніковых перадач у 129 матчах, перш чым быў адхілены ў студзені 2022-года.