Усе навіны

Кендыш вызначыўся галявой перадачай у матчы чэмпіянату Літвы. «Жальгірыс» беларуса перамог «Бангу»

30 красавіка 2023, 20:27

30 красавіка ў матчы 11-га тура чэмпіянату Літвы «Жальгірыс», за які выступае беларускі паўабаронца Юры Кендыш, абыграў «Бангу» з лікам 2:0.

На рахунку Кендыша галявая перадача пры другім узяцці варот на 83-й хвіліне.

У апошніх пяці матчах за сталічны клуб Кендыш вызначыўся 1 голам і 3 галявымі перадачамі. «Жальгірыс» працягвае займаць 3-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату, адстаючы на 1 ачко ад «Шауляя» і на 6 ачкоў ад «Паневежыса».