Усе навіны

Скаўты «МЮ» і «ПСЖ» наведалі матч «Ромы» дзеля Абрахама

1 траўня 2023, 17:34

На апошнім матчы «Ромы» ў чэмпіянаце Італіі супраць «Мілана» (1:1) прысутнічалі Скаўты «Манчэстэр Юнайтэд» і «ПСЖ», якія сачылі за гульнёй Тэмі Абрахама, паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Манкуніянцы бачаць у англічаніне замену Ваўту Вегорсту, а «ПСЖ» – Уга Экіціке.

Перамоваў пакуль няма, але «Рома» чакае, што неўзабаве можа атрымаць некалькі прапаноў. У кантракце Абрахама ёсць пункт, які дазваляе «Чэлсі» вярнуць гульца за 80 млн еўра, і менавіта такую суму рымляне будуць прасіць у іншых каманд.

Гульню з «Міланам» таксама наведалі скаўты «Тотэнхэма», але пакуль невядома, каго менавіта яны праглядалі.

У гэтым сезоне на рахунку Абрахама 9 галоў і 7 выніковых перадач у 45 матчах.