Усе навіны

Шукураў выпісаны са шпіталя, футбалiст будзе праходзіць лячэнне пад назіраннем неўролагаў

2 траўня 2023, 19:22
1

Прэс-служба «Нёмана» паведаміла пра стан здароўя паўабаронцы каманды Алімардона Шукурава.

Нагадаем, пасля сутыкнення з варатаром мінскага «Дынама» Фёдарам Лапавухавым Шукураў пакінуў стадыён на машыне хуткай дапамогі.

– Цяпер Алі знаходзіцца дома і ў бліжэйшыя два тыдні будзе праходзіць лячэнне ў амбулаторных умовах пад назіраннем неўролагаў.

У гэты перыяд яму рэкамендавана абмежаванне фізічных і псіха-эмацыянальных нагрузак.

Аб тэрмінах вяртання на поле пакуль казаць рана, аднак сам факт выпіскі ўжо радуе, – паведамляе прэс-служба клуба.