Усе навіны

Брамнік мінскага «Дынама» Лапавухаў атрымаў чырвоную за фол на хаўбеку «Нёмана» Шукураве. Кіргіза павезла хуткая

29 красавіка 2023, 14:56
1

Брамнік мінскага «Дынама» Фёдар Лапавухаў атрымаў чырвоную картку за фол на паўабаронцы «Нёмана» Алімардоне Шукураве.

Галкіпер «Дынама» не асцярожна згуляў за межамі штрафной плошчы ў барацьбе за верхавы мяч.

Шукураў пакінуў стадыён на машыне хуткай дапамогі.

Месца ў варотах «Дынама» заняў Дзяніс Шпакоўскі, які выйшаў на замену замест Уладзіміра Хвашчынскага.