Усе навіны

Бекхэм пра «МЮ»: «Я думаю, што апошнія пяць ці дзесяць гадоў былі цяжкія»

13 траўня, 15:35

Былы футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд», а цяпер адзін з уладальнікаў «Інтэр Маямі» Дэвід Бекхэм пракаментаваў вынікі былой каманды ў апошнія гады.

«Я думаю, што апошнія пяць ці дзесяць гадоў былі цяжкімі, але гэта заўсёды было так, калі бос (Алекс Фергюсан – заўв.) пакінуў клуб.

Гэта было не проста так, мы страцілі такіх гульцоў, як Раян Гігз, Рой Кін і Гары Нэвіл, усіх гэтых гульцоў, якія так доўга былі ў «Юнайтэдзе», з імі вы губляеце частку клуба.

Гэты цяжкі час. Але мы б хацелі, каб гэта змянілася даволі хутка, таму што я думаю, што зараз гэта доўжыцца занадта доўга», – сказаў Бекхэм.

У гэтым сезоне пасля 36 згуляных матчаў «чырвоныя д'яблы» з 54 ачкамі ў сваім актыве займаюць 8-ю пазіцыю ў турнірнай табліцы АПЛ.