Усе навіны

Рудзік пра прэміяльныя ў «Гарадзеі»: «Я атрымаў як запасны брамнік і як чалавек, які ніводнай гульні не выйграў, далі тысячу рублёў»

13 траўня, 16:12

Экс-паўабаронца «Гарадзеі» Філіп Рудзік распавёў пра бонусы за займаныя месцы ў турнірнай табліцы чэмпіянаце Беларусі.

– У «Гарадзеі» была фішка такая, былі бонусы за сёмае месца, гэта найлепшае месца ў гісторыі клуба. Мы гулялі, гулялі добра. Я разумею, што мы можам гэтай камандай заняць і чацвёртае месца. Там яшчэ там пару ачкоў і мы ўжо вышэй у табліцы. І трэнер кажа: «Хлопцы, нам вышэй за галаву нельга скакаць. Вось сёмае ў гэтым годзе, у наступным шостае, зноў бонусы атрымаем, потым пятыя. Паволі будзем ісці. Мы скокнем у чацвёртае. Што нам у наступным годзе папросяць за бонусы? Трэцяе, правільна? Сёмае месца – добра, хопіць».

А максімальныя бонусы былі чатыры з паловай тысячы рублёў хлопцам, якія згулялі ўвесь чэмпіянат. Я адыграў паўсезона. Я прыйшоў у каманду, мы набралі шмат ачкоў, потым там дзесьці выходзіў на замену. Я атрымаў як запасны брамнік і як чалавек, які выходзіў на замены, ніводнай гульні не выйграў. І нам далі тысячу рублёў, – сказаў Рудзік.