Усе навіны

Алег Кубараў: «БАТЭ, напэўна, не паказаў таго, на што здольны, па нейкіх субʼектыўных прычынах. Можа, ліміт шанцавання выдаткаваўся»

26 траўня, 20:11

Галоўны трэнер «Арсенала» Алег Кубараў пракаментаваў вынік сустрэчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі з БАТЭ (2:0).

– Перш за ўсё хачу павіншаваць сваю каманду з перамогай. Вельмі яна была патрэбная: усё ж такі ў апошніх матчах у нас не так шмат было светлых хвілін. Разумелі, што супернік сурʼёзны. Супернік, хоць мы сёння намінальна былі гаспадарамі, гуляў пры сваіх гледачах. Ды і горача. Усё гэта не вельмі добра адбіваецца, гуляе не на тваю карысць, калі ты разумееш, з якім праціўнікам сустрэнешся. Аднак рэальнасць аказалася крыху іншай. Першае, што хочацца адзначыць, сваю каманду. Як яна старалася, як якасна правяла першы тайм. Ну і, напэўна, БАТЭ сёння не паказаў таго, што можа, па нейкіх субʼектыўных прычынах. Нешта ў суперніка не атрымалася сёння. Можа, ліміт шанцавання барысаўчан (ці чагосьці яшчэ) выдаткаваўся. Аднак лічу, лік адлюстроўвае тое, што сёння было на полі. І хлопцы давялі матч да «сухой» перамогі, якая была патрэбная і, спадзяюся, надасць у далейшым упэўненасць, – сказаў Кубараў.