Усе навіны

У «Дынама» Бухарэст падазраюць, што за клуб замест падпісанага экс-футбалiста «Барселоны» Іэ згуляў яго брат-блізнюк

13 траўня, 16:30

У «Дынама» Бухарэст падазраюць, што падпісаны клубам у лютым партугалец Эдгар Іэ насамрэч не прыязджаў у Румынію, а прыслаў замест сябе брата-блізнюка Эдэліну Іэ, паведаміў журналіст Эмануэль Рошу.

Як распавялі Рошу крыніцы ў «Дынама», іх футбаліст не ведае англійскай мовы і гутарыць толькі на партугальскай, хаця Эдгар Іэ на працягу кар’еры гуляў у Іспаніі, Францыі, Турцыі і Нідэрландах. Таксама той, хто прыехаў у Бухарэст, адмовіўся паказваць пасведчанне кіроўцы.

Пры гэтым адміністратар «Дынама» Андрэй Нікалеску заявіў, што ўпэўнены ў асобы Эдгара Іэ, паколькі ён прыйшоў праз «буйное і сур’ёзнае агенцтва».

У гэтым сезоне той, хто гуляў за «Дынама» пад прозвішчам Іэ, правёў пяць матчаў без вынiковых дзеянняў, але з красавіка перастаў трапляць у заяўку.

Эдгар Іэ – выхаванец «Спортынга». На працягу кар’еры гуляў у сістэме «Барселоны» (правёў адзін матч за асноўную каманду), а таксама за «Вільярэал», «Белененсэш», «Ліль», «Нант», «Трабзанспор», «Феенорд» і «Істанбул». Статыстыка тут.

Эдэліну Iэ таксама пачынаў у сістэме «Спортынга». Пазней выступаў за «Круою», «Сінфайнш», «Брагу», «Фелгейраш-1932», «Гандамар», «Фантыньяш», «Мірандэлу», «Рэсендэ» і «Тлуховію». Статыстыка тут.