Усе навіны

«ПСЖ» не будзе спрабаваць падоўжыць кантракт Месі, яго хоча падпісаць «Аль-Хілаль» для адраджэння супрацьстаяння з Раналду

3 траўня 2023, 10:06

«ПСЖ» не будзе спрабаваць дамовіцца пра новы кантракт з Ліянэлем Месі пасля інцыдэнту з яго адхіленнем на 2 тыдні, сведчыць L’Equipe.

35-гадовы аргентынец не можа трэніравацца з камандай, а таксама не будзе атрымліваць заробак – пасля прайгранага матчу з «Лар’янам» ён паляцеў у Саудаўскую Аравію, хоць не меў на гэта дазволу ад клуба.

Дзеючае пагадненне з Месі заканчваецца ў канцы сезона.

Па дадзеных журналіста Рамэна Маліны, над запрашэннем Ліянэля будзе працаваць «Аль-Хілаль». У клубе нібыта хочуць адрадзіць іх супрацьстаянне з Крыштыяну Раналду ў мясцовым чэмпіянаце. Партугалец выступае за «Аль-Наср».