Усе навіны

Экс-гулец «Крумкачоў» Яцкевіч выйшаў на волю пасля 13 сутак

4 траўня 2023, 11:23

Экс-футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Яцкевіч выйшаў на волю пасля 13 сутак арышту.

Нагадаем, што 24 красавіка стала вядома, што сілавікі ГУБАЗіку Лукашэнку затрымалі Яцкевіча.

Прычынай стала акцыя падчас кубкавага матча супраць мінскага «Дынама» 1 верасня 2020-га. Тады футбалісты «Крумкачоў» перад матчам выйшлі ў майках «Мы супраць гвалту». Пасля гульні многія футбалісты «Крумкачоў» пакідалі поле ў футболках з надпісам «Мы з народам».