Усе навіны

«Ліверпуль» прадставіў новую хатнюю форму, яе прысвяцілі апошняму сезону Біла Шэнклі

5 траўня, 11:15

«Ліверпуль» прадставіў новы хатні камплект формы, у якой каманда будзе гуляць у сезоне 2023/24.

Форму выканалі ў традыцыйных пунсовых колерах, дадаўшы белы каўнер і манжэты – гэтыя элементы адсылаюць да апошняга сезону Біла Шэнклі на чале каманды. Тады ў сезоне 1973/74 «Ліверпуль» стаў уладальнікам Кубка Англіі.

На абароце футболкі эмблема 97, акружаная вечным агнём – шанаванне загінуўшых падчас трагедыі ў Хілсбара. Назву клуба і стыль нумара на спіне футболкі чэрпаюць натхненне з горада, адсылаюць да гістарычных дарожных знакаў.

«Ліверпуль» упершыню згуляе ў новай форме 20 мая – на «Энфілдзе» супраць «Астан Вілы».

Вытворца формы – Nike.

Фота: «Ліверпуль».