Усе навіны

«ПСЖ» папрасіў агентаў знайсці клуб для Нэймара, фігуруюць «Чэлсі» і «МЮ»

6 траўня 2023, 15:15

Прадстаўнікі «ПСЖ» зрабілі першыя крокі датычна продажу вінгера Нэймара, сведчыць Footmercato.

Адзначаецца, што клуб папрасіў агентаў знайсці для 31-гадовага футбаліста новую каманду. Футбольны дарадца Луіш Кампуш нібыта яшчэ мінулым летам настойваў на гэтай ідэі, а зараз зноў з'яўляецца ініцыятарам трансферу.

Сам бразілец расчараваны стаўленнем да яго з боку заўзятараў і кіраўніцтва. На гэтым тыдні ўльтрас учынілі пратэсты і прыходзілі пад хату вінгера.

Паводле інфармацыі крыніцы, сярод патэнцыйных клубаў, куды можа перайсці Нэймар, фігуруюць «Чэлсі» і «Манчэстэр Юнайтэд». Таксама ёсць «экзатычныя» варыянты.

У бягучым сезоне на рахунку гульца 18 галоў і 17 асістаў у 29 матчах, ён прапускае канцоўку кампаніі з-за траўмы. Падрабязная статыстыка – тут.