Усе навіны

Аўрэліа Дэ Лаўрэнтыс: «Мы вылецелі з ЛЧ толькі з-за дрэннага судзейства»

6 траўня 2023, 15:58

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліа Дэ Лаўрэнтыс паскардзіўся на судзейства ў Лізе чэмпіёнаў.

«Цяпер мы павінны выйграць Лігу чэмпіёнаў, таму што сёлета мы былі наймацнейшымі, і вылецелі толькі з-за дрэннага судзейства. Але гэта футбол, гэта УЕФА, гэта свет, таму мы паспрабуем зноў у наступным годзе», – сказаў Дэ Лаўрэнтыс.

Нагадаем, «Напалі» вылецеў з Лігі чэмпіёнаў на стадыі чвэрцьфіналу пасля паражэння «Мілану» па суме двух матчаў – 1:2.